Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.
НЭЭМІІ 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І мы будавалі мур, і ўвесь мур быў напраўлены да паловы яго. І народ меў сэрца да работы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мы аднак будавалі мур, і складзены быў увесь мур да палавіны яго. І народу хапала імпэту будаваць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, мы пабудавалі мур, і складзены быў увесь мур аж да паловы, і народ меў вялікую ахвоту да работы. |
Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.
І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты:
І радаваўся Эзэкія і ўвесь народ з таго, што Бог падрыхтаваў народ, бо неспадзявана сталася рэч гэтая.
і не закрый беззаконьня іхняга, і грэх іхні няхай ня будзе выцерты перад абліччам Тваім, бо яны зьняважылі [Цябе] перад тымі, што будуюць.
І сталася, калі пачуў Санвалат, і Товія, і Арабы, і Аманяне, і Ашдодцы, што адбудоўваюцца муры Ерусаліму і што выломы пачалі зарабляць, яны вельмі загневаліся.
Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.
І ўзрушыў ГОСПАД дух Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і дух Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, і дух усёй рэшты народу, і яны прыйшлі, і рабілі работу ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога свайго,
бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
няхай удасканаліць вас у-ва ўсякай справе добрай, дзеля выкананьня волі Ягонай, робячы ў вас тое, што даспадобы Яму, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на вякі вякоў. Амэн.