І я сказаў: «Нядобрая рэч, якую вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны вы хадзіць, каб пазьбегнуць ганьбаваньня ад паганаў, ворагаў нашых?
НЭЭМІІ 4:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуй, Божа наш, бо мы сталіся насьмешкай. І зьвярні ганьбаваньне іхняе на галаву іхнюю, і аддай іх на рабаваньне ў зямлі паланеньня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуй, Божа наш, у якой мы пагардзе, і абярні іхнія праклёны на іх галаву, і аддай іх пагардзе ў зямлі палону, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуй, Божа наш, як сталіся мы ў пасмяянне! Павярні ганьбу іх на іх галаву, ды аддай іх на пасмяянне ў зямлі няволі! |
І я сказаў: «Нядобрая рэч, якую вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны вы хадзіць, каб пазьбегнуць ганьбаваньня ад паганаў, ворагаў нашых?
І нашым суседзям вярні сямікротна ў грудзі іхнія зьнявагу іхнюю, якой яны, Госпадзе, Цябе зьневажалі!
Няхай уся ліхота іхняя прыйдзе перад аблічча Тваё, і ўчыні ім так, як Ты ўчыніў мне за ўсе правіны мае, бо вялікі енк мой, і сэрца маё млоснае».
Але Эфраім упарта раздражняў [Бога], і Ён пакінуў на ім кроў ягоную, і ганьбу ягоную верне яму Госпад ягоны.
І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»