І ў нізкіх месцах, за мурам, на месцах голых я паставіў людзей паводле сем’яў іхніх з мячамі іхнімі, з дзідамі іхнімі і з лукамі іхнімі.
НЭЭМІІ 4:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя, што будавалі мур, і тыя, што насілі цяжары, і тыя, што працавалі, [кожны] адною рукою сваёй рабіў [мур], а ў другой [руцэ] трымаў зброю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Будаўнікі сьцяны і насільшчыкі цяжару, якія накладвалі на іх, адною рукою рабілі працу, а другою трымалі дзіду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тыя, хто будаваў мур, і насіў цяжары, і накладваў іх, адной рукой працавалі, і другой трымалі меч; |
І ў нізкіх месцах, за мурам, на месцах голых я паставіў людзей паводле сем’яў іхніх з мячамі іхнімі, з дзідамі іхнімі і з лукамі іхнімі.
І сталася ад гэтага дня, што палова юнакоў маіх рабіла, а [другая] палова іх трымала дзіды, шчыты, лукі і панцыры; і князі [стаялі] за ўсім домам Юды.
І кожны будаўнік быў падперазаны мячом па сьцёгнах сваіх, і [так] будаваў. І той, што дзьме ў рог, [быў] пры мне.
Усе яны трымаюць мячы, спраўныя ў вайне, кожны мае меч пры боку сваім супраць страхаў начных.
Дык ведай і разумей: ад выхаду слова пра вяртаньне і адбудову Ерусаліму да Памазанца Правадыра — сем тыдняў і шэсцьдзясят два тыдні, і вернецца [народ], і будзе адбудаваная плошча і мур, але ў цяжкія часы.
Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,