НЭЭМІІ 12:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і Маасэя, Шэмая, Элеазар, Узьзі, Ягахана, Малькія, Элям, Эзэр. І сьпявалі сьпевамі голасна, і Ізахія [быў] кіраўніком [у іх]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Маасэя і Шэмая, і Элеазар і Узій, і Ёханан і Малхія, і Элам і Эзэр. І сьпявалі сьпевакі гучна; галоўны ў іх быў Ізрахія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Маасія, і Сямэя, і Элеязэр, і Озі, і Ёганан, і Мэльхія, і Элам, і Эзэр. І гучна заспявалі спевакі пад кіраўніцтвам Ізрахіі. |
і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма.
і сьвятары: Эліякім, Маасэя, Мін’ямін, Міхая, Эліяэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
І ахвяроўвалі ў той дзень ахвяры вялікія, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх радасьцю вялікаю. Таксама жанчыны і дзеці радаваліся, і радасьць Ерусаліму была чуваць далёка.