НАВУМА 3:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няма лекаваньня хваробе тваёй, балючая рана твая. Усе, хто пачуе вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні над табою, бо да каго ўвесь час не прыходзіла ліхота твая? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няма лекаваньня ране тваёй, хваравітая пошасьць твая. Усе, хто пачуў вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні за цябе, бо на каго не пашыралася бесьперастанку злосьць твая? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Няма супакою дзеля знішчэння твайго, невылечная рана твая; усе, якія пачуюць чутку пра цябе, будуць пляскаць у далоні на цябе; бо каго толькі не закранула несупынна ліхота твая?» |
Вось, ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, прызначаючы іх на загубу, а ты ці зможаш захавацца?
Голас весткі: “Вось, лязгат вялікі ідзе з зямлі паўночнай, каб перамяніць гарады Юды ў пустку, у лежышча цмокаў”.
Пайдзі ў Гілеад і вазьмі бальзам, дзяўчына, дачка Эгіпту! Надарма, памнажаючы, ты памнажаеш лекі, няма аздараўленьня для цябе!
Пляскаюць у далоні свае над табою ўсе, якія праходзяць дарогаю, сьвішчуць і ківаюць галовамі сваімі над дачкою Ерусаліму: «Хіба гэта той горад, пра які казалі: “Дасканаласьць прыгажосьці, радасьць для ўсёй зямлі”?».
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што ты пляскаў рукамі і тупаў нагамі, і цешыўся ў душы з усёй пагардай тваёй з зямлі Ізраіля,
«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і кажы супраць яго, бо ўзышло ліхоцьце іхняе перад аблічча Маё».
Бо раны ейныя невылечныя, бо прыйшло [гэта] да Юды, дакранаецца да брамы народу Майго, да Ерусаліму.
І дадзена яму весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім каленам, і моваю, і народам.
з якою распусьнічалі валадары зямныя, і віном распусты яе напіваліся жыхары зямлі».
Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».