Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НАВУМА 3:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Няма лекаваньня ране тваёй, хваравітая пошасьць твая. Усе, хто пачуў вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні за цябе, бо на каго не пашыралася бесьперастанку злосьць твая?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Няма лекаваньня хваробе тваёй, балючая рана твая. Усе, хто пачуе вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні над табою, бо да каго ўвесь час не прыходзіла ліхота твая?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Няма супакою дзеля знішчэння твайго, невылечная рана твая; усе, якія пачуюць чутку пра цябе, будуць пляскаць у далоні на цябе; бо каго толькі не закранула несупынна ліхота твая?»

Глядзіце раздзел Копія




НАВУМА 3:19
20 Крыжаваныя спасылкі  

бо балючае паражэньне яе, дайшло да Юды, дасягнула нават да брамы народу майго, да Ерусаліма.


Рукамі пляскаюць над табою праходжыя, сьвішчуць і круцяць галавой з дачкі Ерусаліма, кажучы: «ці той гэта горад, што называўся дасканаласьцю хараства, радасьцю ўсёй зямлі?»


Пляснуць па ім рукамі і пасьвішчуць над ім зь месца ягонага!


Ідзі ў Галаад і вазьмі бальзаму, дзева, дачка Егіпта; дарма ты будзеш памнажаць лекаваньні, няма табе ацаленьня.


Праўда, о Госпадзе! цары Асірыйскія спустошылі ўсе краіны і землі іхнія,


Радуйся з гэтага, неба, і сьвятыя апосталы і прарокі, бо ўчыніў Бог суд ваш над ім.


зь ёю блудадзеялі цары зямныя, і віном яе блудадзейства ўпіваліся насельнікі зямлі.


І дадзена яму было весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму была ўлада над усякім каленам і народам, і родам і племенем.


Бо так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты пляскаў у далоні і тупаў нагою, і з усёю пагардаю да зямлі Ізраілевай душэўна радаваўся,


Ляціць чутка: вось ён ідзе, і вялікі шум ад краіны паўночнай, каб гарады Юдэі зрабіць пустыняю, селішчамі шакалаў.


Бо так кажа Гасподзь: рана твая незагойная, пошасьць твая жорсткая;


Вось, ты чуў, што зрабілі цары Асірыйскія з усімі землямі, паклаўшы на іх закляцьце; ці ты ацалееш?


«устань, ідзі ў Нінэвію - горад вялікі і прапаведуй у ім, бо зладзействы яго дайшлі да Мяне».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы