Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НАВУМА 2:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пастаноўлена: яна будзе аголеная, выведзеная [ў палон], і нявольніцы ейныя будуць стагнаць, як галубы, б’ючы сябе ў грудзі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вырашана: яна будзе аголена і зьведзена ў палон, і рабыні яе будуць стагнаць, як галубы, б'ючы сябе ў грудзі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І прыгажуня агаляецца, яе бяруць у палон, і нявольніцы яе галосяць, як галубкі, і б’юць у сэрцы свае.

Глядзіце раздзел



НАВУМА 2:7
9 Крыжаваныя спасылкі  

Біце сябе ў грудзі з прычыны поля прывабнага, з прычыны вінаградніку ўрадлівага,


Я пішчу як ластаўка, як журавель, уздыхаю як галубка, стаміліся вочы мае, [углядаючыся] ўгору. ГОСПАДЗЕ, я прыгнечаны, паручыся за мяне!


Усе мы рыкаем, быццам мядзьведзі, і як галубы стогнем. Чакаем суду, а яго няма, і збаўленьня, але яно далёка ад нас.


І ўратуюцца тыя, што ўцяклі, і будуць на гарах як галубы з даліны, будуць стаг­наць кожны дзеля беззаконьня свайго.


Брамы рэкаў адчыняцца, і палац растопіцца.


Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і зжэр агонь завалы твае.


І калі Пётар быў на пана­дворку ўнізе, прыходзіць адна са служак першасьвятара


А за Ім ішло вялікае мноства народу і жанчынаў, якія плакалі і галасілі па Ім.


І ўвесь натоўп, які зграмадзіўся на гэта відовішча, бачачы, што здарылася, варочаўся, б’ючы сябе ў грудзі.