НАВУМА 1:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер Я зламлю ярмо ягонае, якое на табе, і кайданы твае разарву». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня Я скрышу ярмо ягонае, якое ляжыць на табе, і путы твае парву. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер паламаю Я прут яго, што на спіне тваёй, і разарву твае путы». |
І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад [тлустасьці] алею.
Я скрышу Асірыю на зямлі Маёй і на гарах Маіх стапчу яе. І здымецца з іх ярмо ейнае, і цяжар ейны зваліцца з плячэй іхніх.
Бо ярмо цяжару ягонага, кій, [які на] плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.
Бо здаўна ты зламала ярмо тваё, парвала путы твае і сказала: “Ня буду служыць!” На кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным ты лажылася як распусьніца.
Дык Я пайду да людзей вялікіх і прамоўлю да іх, бо яны ведаюць шлях ГОСПАДА, суд Бога свайго”. Але яны таксама паламалі ярмо і парвалі путы.
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў ярмо вашае, каб хадзілі вы з узьнятымі галовамі.