МАЦЬВЕЯ 4:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і кажа Яму: «Усё гэта аддам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне». |
і ўсе жыхары зямлі нічога ня значаць, а Ён дзейнічае паводле волі Сваёй сярод войска нябеснага і сярод жыхароў зямлі; і ніхто ня можа стрымаць руку Ягоную і сказаць Яму: “Што Ты робіш?”
Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.
Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”».
Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
Ужо няшмат буду гаварыць з вамі, бо прыходзіць князь гэтага сьвету, і ў-ва Мне ня мае нічога,
для бязьверных, у якіх бог веку гэтага засьляпіў думкі, каб не ўзыйшло ім сьвятло Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць вобраз Божы.
[Мусіць быць] не з нованаверненых, каб, узьбіўшыся ў пыху, ня трапіў пад прысуд з д’яблам.
І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, і ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага]! Я — таварыш твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва».