Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 26:70 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён жа адрокся перад усімі, кажучы: «Ня ведаю, што ты кажаш».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты кажаш.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А ён зрокся перад усімі, кажучы: «Я не ведаю, што ты кажаш».

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 26:70
17 Крыжаваныя спасылкі  

Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.


Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.


Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.


Каго ж ты спалохалася і збаялася, што падманвала і ня ўзгадвала пра Мяне, і не зьмя­сьціла [Мяне] ў сэрцы тваім? Ці ж не таму, што Я доўгі час маўчаў, ты не баішся Мяне?


Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?


І вось, адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выхапіў меч свой і, ударыўшы слугу першасьвятара, адсек яму вуха.


А гэта ўсё сталася, каб споўніліся Пісаньні прарокаў». Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.


Пётар жа ішоў за Ім здалёк аж да панадворку першасьвятара; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з паслугачамі, каб бачыць канец.


А Пётар сядзеў звонку, на панадворку, і падыйшла да яго адна служка, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілейцам».


Калі ж ён выходзіў за браму, убачыла яго другая і кажа тым, якія былі там: «І гэты быў з Ісусам з Назарэту».


Ён жа адрокся ад Яго, кажучы: «Жанчына! Я ня ведаю Яго».


Добра. Яны адламаныя праз недаверства, а ты трымаешся праз веру; дык не ўзьвялічвайся, але бойся.


Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці.


А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».