МАРКА 4:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і без прыповесьці не гаварыў ім, а вучням асобна тлумачыў усё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бяз прытчы не казаў ім, а вучням сам-насам тлумачыў усё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды без прыпавесцей не прамаўляў ім. А вучням Сваім асобна выясняў усё. |
Калі ж Ён застаўся Сам, тыя, што з Ім былі, разам з Дванаццацьцю спыталіся ў Яго адносна прыповесьці.
Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца.
Вызначыўшы ж яму дзень, большасьць прыйшла да яго ў гасподу. І ён з ранку да вечара выкладаў ім, сьведчачы пра Валадарства Божае і пераконваючы іх пра Ісуса з Закону Майсея і Прарокаў.