І паставілі яны сабе слупы і Астартаў на кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным.
МІХЕЯ 5:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і Я павырываю астартаў тваіх спасярод цябе; і панішчу гарады твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) выкараню з асяродзьдзя твайго сьвяшчэнныя гаі твае і спустошу гарады твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я павырываю ў цябе твае слупы і знішчу тваіх ідалаў |
І паставілі яны сабе слупы і Астартаў на кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным.
каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!
І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.
Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.
Праглынуў Госпад, не пашкадаваў усе пашы Якуба; зруйнаваў у абурэньні Сваім гарады ўмацаваныя дачкі Юды, кінуў на зямлю, апаганіў валадарства і князёў ягоных.
І загадаў ГОСПАД супраць цябе, [Нініва]: «Больш ня будзе сеяцца [насеньне] імя твайго. З дому багоў тваіх Я вынішчу [ідалаў] рэзьбленых і [ідалаў] літых. Я зраблю магілу тваю, бо ты праклятая».