Гэта пастановы, прысуды і законы, якія даў ГОСПАД на гары Сынай адносна Сябе і сыноў Ізраіля у рукі Майсея.
ЛЯВІТ 27:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта прыказаньні, якія даў ГОСПАД Майсею для сыноў Ізраіля на гары [Сынай]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось запаведзі, якія наказаў Гасподзь Майсею дзеля сыноў Ізраілевых на гары Сінай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такія вось прыказанні, якія даў Госпад Майсею для сыноў Ізраэля на гары Сінай. |
Гэта пастановы, прысуды і законы, якія даў ГОСПАД на гары Сынай адносна Сябе і сыноў Ізраіля у рукі Майсея.
Гэта загадаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай у дзень, калі загадаў сынам Ізраіля складаць ахвяры ГОСПАДУ ў пустыні Сынай.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе пасьля выхаду з Эгіпту, кажучы:
Гэта цэласпаленьне заўсёднае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах, ахвяра агнявая ГОСПАДУ.
Вось такі радавод Аарона і Майсея ў дні, калі прамаўляў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай.
Гэта прыказаньні і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея сынам Ізраіля на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону.
Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка [Божая] і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
І сталася ў саракавым годзе, у адзінаццатым месяцы, у першы [дзень] месяца прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля ўсё, што яму ГОСПАД загадаў сказаць ім.
Гэта словы запавету, які загадаў ГОСПАД Майсею заключыць з сынамі Ізраіля ў зямлі Мааў, апрача запавету, які заключыў з імі на Харэве.
гэта сьведчаньні, пастановы і прысуды, якія абвясьціў ён сынам Ізраіля пасьля выхаду іхняга з Эгіпту
Вось, я навучыў вас пастановам і прысудам, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.