І калі ён быў уцісканы, ён умольваў аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і скарыўся вельмі перад абліччам Бога бацькоў сваіх.
ЛЯВІТ 26:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зямля гэтая была пакінутая імі; і будзе яна сплочваць суботы свае праз тое, што будзе спустошана за правіны іх, а яны будуць несьці кару за беззаконьні свае, бо адкінулі прысуды Мае і брыдзілася душа іхняя пастановамі Маімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тым часам як зямля пакінута будзе імі і будзе адшкадоўваць сябе за суботы свае, апусьцеўшы ад іх, і яны будуць цярпець за сваё беззаконьне, за тое, што пагарджалі законамі Маімі і душа іхняя грэбавала пастановамі Маімі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якая, хаця пакінута імі, падабаецца ім, у час субот іх церпячы спустошанасць ад іх. А яны будуць несці кару за свае грахі, бо адкінулі Мае законы і пагардзілі пастановамі Маімі. |
І калі ён быў уцісканы, ён умольваў аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і скарыўся вельмі перад абліччам Бога бацькоў сваіх.
каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі: «Аж пакуль зямля не задаволіцца за суботы свае, усе дні спусташэньня ейнага будзе яна супачываць да сканчэньня сямідзесяці гадоў».
Бо калі Ты навярнуў мяне, я каяўся, і калі я быў навучаны, я ўдарыў па сьцёгнах [сваіх], засаромеўся і зьбянтэжыўся, бо я нашу ганьбу маладосьці маёй”.
І чуваў ГОСПАД над гэтым ліхам, і навёў яго на нас, бо праведны ГОСПАД, Бог наш, у-ва ўсіх учынках Сваіх, якія Ён робіць, бо мы ня слухалі голас Ягоны.
калі пагардзіце пастановамі Маімі, і ня будзеце зважаць на прысуды Мае, і ня будзеце выконваць усіх прыказаньняў Маіх, і будзеце парушаць запавет Мой,
і Я зруйную ўзгоркі вашыя, і паб’ю слупы вашыя, і кіну трупы вашыя на ідалаў вашых, і будзе брыдзіцца душа Мая вамі.
Таму Я выйшаў супраць іх і ўвёў іх у зямлю ворагаў іхніх, каб упакорылася неабразанае сэрца іхняе, і каб яны панесьлі кару за беззаконьні свае.
Яны ненавідзяць таго, хто дакарае ў браме [гораду], і брыдзяцца тым, хто гаворыць беззаганна.
І я прыбраў трох пастухоў за адзін месяц, і адвярнулася душа мая ад іх, і таксама душа іхняя грэбуе мною.
Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што справы ягоныя злыя.
Бо думкі цялесныя — варожасьць да Бога, бо яны не падпарадкоўваюцца закону Божаму, дый ня могуць.
І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх, калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.