і паложыш усё [гэта] на далоні Аарона і на далоні сыноў ягоных, і будзеш патрэсваць іх як ахвяру патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА.
ЛЯВІТ 23:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума ягнятамі; будзе гэта пасьвячоным для ГОСПАДА [на ўжытак] сьвятара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сьвятар павінен прынесьці гэта, трасучы перад Госпадам, разам з трасёнымі хлябамі першага плоду і з двума ягнятамі, і гэта будзе сьвятыняю Госпаду: сьвятару; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі святар уздыме іх перад Госпадам разам з хлябамі пяршыняў і разам з двума баранамі, будзе гэта святыняй для Госпада на ўжытак святара. |
і паложыш усё [гэта] на далоні Аарона і на далоні сыноў ягоных, і будзеш патрэсваць іх як ахвяру патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА.
Прынясіце з сядзібаў вашых па два хлябы для патрэсваньня, кожны з двух дзясятых эфы мукі квашанай, якія будуць сьпечаныя як пяршыны ГОСПАДУ.
Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і двух ягнятаў аднагадовых як ахвяру мірную.
У той самы дзень склічце сход, гэта будзе для вас сход сьвяты. Ніякай працы штодзённай ня будзеце рабіць. Гэта пастанова вечная на ўсякім месцы пражываньня вашага ў-ва ўсіх пакаленьнях вашых.
І ўзяў Майсей грудзіну, і патрос яе перад абліччам ГОСПАДА. Гэта была частка Майсею з барана ахвяры асьвячэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.
Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,
Аддасі яму пяршыны збожжа твайго, віна твайго, алівак тваіх і пяршыны [воўны] ад стрыжкі авечак тваіх.