І зачала тая жанчына, і паслала яна, і паведаміла валадару, і сказала: «Я цяжарная».
ЛЯВІТ 20:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто будзе чужаложыць з жонкай бліжняга свайго, сьмерцю памрэ і чужаложнік, і чужаложніца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю замужняю, калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю блізкага свайго, - хай будуць аддадзены сьмерці і пералюбнік і пералюбніца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто будзе чужаложыць з чужою жонкай ці ўчыніць пералюб з жонкай блізкага свайго, будзе пакараны смерцю і чужаложнік, і чужаложніца. |
І зачала тая жанчына, і паслала яна, і паведаміла валадару, і сказала: «Я цяжарная».
І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты не памрэш.
Не ўваходзь да жонкі бліжняга твайго, выліваючы насеньне; праз гэта [станешся] ты нячысты.
Ці ж ня [Бог] адзін зрабіў [нас], і рэшта духу [належыць] Яму. І што шукае адзіны [Бог]? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай [ніхто] ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.
і ляжа з ёй [чужы] мужчына, і вылье насеньне, і гэта будзе схавана ад мужа ейнага, і яна будзе нячыстай, але няма сьведкаў і яе не злавілі [на распусьце],