ЛЯВІТ 17:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо душа кожнага цела ў крыві ягонай; і Я сказаў сынам Ізраіля: "Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, будзе вынішчаны". Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо душа ўсякага цела ёсьць кроў ягоная, яна душа ягоная; таму Я сказаў сынам Ізраілевым: ня ежце крыві ні зь якога цела, бо душа ўсякага цела ёсьць кроў ягоная: кожны, хто будзе есьці яе, зьнішчыцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо душа кожнага цела ў крыві яго; таму даў Я загад сынам Ізраэля: не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела — гэта кроў яго. Кожны, хто будзе спажываць яе, загіне. |
Чалавек, які [зробіць] работай мяшальніка масьцяў [алей], падобны да яго, і які памажа ім чужынца, будзе выгублены з народу свайго”».
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».
але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;
Толькі будзь моцны, каб ня еў ты крыві; бо кроў ёсьць душа, і ты ня будзеш есьці душу разам з мясам.