Гэта вось закон адносна быдла і птушак і ўсякай душы жывой, якая жыве ў вадзе і поўзае па зямлі,
ЛЯВІТ 14:54 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта закон адносна ўсякай заразы, праказы і паршывасьці, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось закон пра ўсякую струплю праказы і пра пархатасьць, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта закон адносна ўсякай праказы і паршывасці, |
Гэта вось закон адносна быдла і птушак і ўсякай душы жывой, якая жыве ў вадзе і поўзае па зямлі,
І сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя і пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар агледзіць яго і прызнае яго нячыстым.
«Гэта закон адносна пракажонага ў дзень ачышчэньня ягонага. Няхай прывядуць яго да сьвятара,
Гэта закон адносна пракажонага, якому не стае [маёмасьці] ў руцэ ягонай дзеля ачышчэньня свайго».
А жывую птушку пусьціць за горадам у полі. І перапросіць за дом гэты, і ён будзе чыстым.
Гэта закон адносна ахвяраў хлебных. Сыны Аарона павінны прыносіць іх перад аблічча ГОСПАДА перад ахвярнікам.
«Скажы Аарону і сынам ягоным: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх. Ахвяра за грэх павінна быць забітая перад абліччам ГОСПАДА на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня. Гэта справа сьвятая.
«Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: “Вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня. Ахвяра цэласпаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярніку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь будзе гарэць на ахвярніку.
Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, ахвяры аднагараджэньня, ахвяры пасьвячэньня і ахвяры мірнай.
Гэта закон адносна чалавека, які памёр у намёце. Кожны, хто ўвойдзе ў гэты намёт, і кожны, хто ў ім знаходзіцца, будзе нячысты сем дзён.
Гэта закон адносна рэўнасьці, калі жонка здрадзіць мужу свайму і станецца нячыстай.
І вось закон пасьвячэньня. У дзень, калі скончацца дні, якія шлюбаваў, прывядуць яго да ўваходу ў Намёт Спатканьня,
Захоўваючы, захоўвай пільна, калі [будзе] хвароба праказы, каб рабіць тое, чаму вучаць вас сьвятары лявіты. Што я загадаў ім, тое выконвайце старанна.