ЛЯВІТ 11:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожная страва, якую ясьцё, калі на яе выцячэ вада [з таго посуду], будзе нячыстай, і ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, будзе нячыстае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду, нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое пэюць, у любым такім посудзе нячыстае будзе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожная страва, якую ўжываеце, калі б на яе пацякла вада з таго посуду, будзе нячыстай, ды ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, будзе нячыстым. |
Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш [брыдотныя] тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.
Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбірае яе для таго, хто літуецца над убогім.
А посуд гліняны, у які штосьці з гэтага ўпала, будзе ўнутры нячысты, і яго трэба разьбіць.
Усё, на што ўпадзе падліна іхняя, будзе нячыстым. Печ ці грубка маюць быць зьнішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.
Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне.