І сказаў яму валадар: «Навошта ты гаворыш словы гэтыя? Я сказаў, каб ты і Цыва падзялілі поле».
ЛУКАША 6:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І таму, які ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто забірае ў цябе адзеньне, не перашкаджай узяць і кашулю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе верхнюю вопратку, не заважай узяць і кашулю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А хто б цябе ўдарыў у шчаку, падстаў яму і другую; і таму, хто забірае тваю вопратку, не забараняй узяць і туніку. |
І сказаў яму валадар: «Навошта ты гаворыш словы гэтыя? Я сказаў, каб ты і Цыва падзялілі поле».
І наблізіўся Сэдэкія, сын Кенаана, і ўдарыў Міхея па шчацэ, і сказаў: «Якім гэта шляхам адыйшоў ад мяне Дух ГОСПАДА, каб гаварыць з табою?»
Сьпіну Маю Я падставіў тым, якія б’юць, і шчокі Мае — тым, якія ўдараюць. Аблічча Маё Я не схаваў ад ганьбы і пляваньня.
Цяпер зьбяры войскі, дачка войскаў! Аблягуць нас аблогаю, дубцом будуць біць па шчоках судзьдзю Ізраіля.
І, засланіўшы Яго, білі Яго па абліччы, і пыталіся ў Яго: «Прароч, хто ўдарыў Цябе?»
Калі Ён сказаў гэта, адзін з паслугачоў, які стаяў побач, ударыў Ісуса па шчацэ, кажучы: «Так Ты адказваеш першасьвятару?»
Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду?
Бо вы церпіце, калі хто вас зьневаляе, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто вывышаецца, калі хто б’е вас па абліччы.
Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.