І ўсе дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
ЛУКАША 4:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо з уладаю былі словы Ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо слова Ягонае было з уладаю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дзівіліся з навукі Яго, бо з уладай былі словы Яго. |
І ўсе дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
І быў у сынагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і ён загаласіў моцным голасам,
І ахапіў усіх страх, і гутарылі між сабою, кажучы: «Што гэта за слова такое, што з уладаю і моцаю Ён загадвае духам нячыстым, і яны выходзяць?»
Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.
але адмаўляемся тайных [учынкаў] сораму, ня ходзячы падступна і не перакручваючы Слова Божага, але выяўленьнем праўды адрэкамэндоўваем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
Бо нашае Эвангельле не было ў вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў шматлікіх пацьверджаньнях, як вы самі ведаеце, якімі былі мы дзеля вас між вамі.