Вярніце ім, прашу, яшчэ сёньня палі іхнія, аліўнікі іхнія і дамы іхнія, і таксама адсоткі за срэбра і збожжа, віно і алей, якія вы ўзялі ад іх».
ЛУКАША 3:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) прынясеце ж плады годныя пакаяньня, і ня думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Абрагам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чыніце належныя плады навяртання, і перастаньце хваліцца між сабой: “Маем бацьку Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму. |
Вярніце ім, прашу, яшчэ сёньня палі іхнія, аліўнікі іхнія і дамы іхнія, і таксама адсоткі за срэбра і збожжа, віно і алей, якія вы ўзялі ад іх».
«Сыне чалавечы, жыхары руінаў гэтых у зямлі Ізраіля кажуць, кажучы: “Абрагам быў адзін, і ўспадкаеміў зямлю гэтую, а нас шмат, нам дадзена зямля гэтая ў спадчыну”.
Дзеля гэтага кажу вам, што будзе забранае ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які ўчыняе плады ягоныя.
і ня думайце гаварыць у думках сваіх: “Бацьку маем Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы станеце звонку і пачняцё стукаццца ў дзьверы, кажучы: “Госпадзе! Госпадзе! Адчыні нам!” І Ён, адказваючы, скажа вам: “Ня ведаю вас, адкуль вы”.
І той, які запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы, скажа табе: “Дай яму месца”, і тады ты з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.
І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык камяні закрычаць».
Ісус жа сказаў яму: «Сёньня сталася збаўленьне дому гэтаму, таму што і ён — сын Абрагама.
І пачалі разважаць кніжнікі і фарысэі, кажучы: «Хто Ён такі, што кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?»
Яму адказалі: «Мы — насеньне Абрагама і нікому ніколі не былі нявольнікамі. Як жа Ты кажаш: “Станецеся вольнымі”?».
Яны адказалі і сказалі Яму: «Бацька наш — Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагама, дык рабілі б справы Абрагама.
але абвяшчаў спачатку жыхарам Дамаску і Ерусаліму, а пасьля ўсёй краіны Юдэйскай і паганам, каб навярнуліся і зьвярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя навяртаньня.
Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,
і ня ўсе тыя, якія насеньне Абрагама, дзеці [ягоныя], але: «У Ісааку будзе названае насеньне табе».