і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру».
ЛУКАША 24:50 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вывеў іх вонкі да Бэтаніі, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вывеў іх вонкі з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым вывеў іх вонкі ў Бэтанію і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. |
і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру».
I сказаў Язэп бацьку свайму: «Яны — сыны мае, якіх Бог даў мне тут». I сказаў [Якуб]: «Вазьмі, прашу, іх да мяне, і я дабраслаўлю іх».
Усіх гэтых родаў Ізраіля — дванаццаць, і гэта тое, што прамаўляў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і кожнага паводле дабраславеньня ягонага дабраславіў.
І падняў Аарон рукі ў бок народу, і дабраславіў яго, і, склаўшы ахвяры за грэх, ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, зыйшоў уніз.
І калі наблізіліся да Ерусаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Ён пасылае двух вучняў Сваіх
Тады яны вярнуліся ў Ерусалім з гары, называнай Аліўнай, што блізка ад Ерусаліму, за дзень суботні ходу.
І, сказаўшы гэтае, Ён быў падняты, калі яны глядзелі [на Яго], і воблака ўзяло Яго ад вачэй іхніх.
Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;