ЛУКАША 10:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, яны даўно б навярнуліся, седзячы ў зрэбніцы і попеле. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо, калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны, седзячы ў вярэце і ў попеле, пакаяліся; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо калі б у Тыры і Сідоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны б ужо даўно, у зрэбніцы і попеле седзячы, пакаяліся. |
разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.
І сталася ў адзінаццатым годзе, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
І я зьвярнуў аблічча маё да Госпада Бога, каб шукаць [Яго] ў малітве і ў маленьнях, у посьце, зрэбніцы і попеле.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх усіх чыста паланеньнем Эдому і ня памяталі запавету братэрскага.
І Я дам двум сьведкам Маім, і яны будуць прарочыць тысячу дзьвесьце шэсьцьдзясят дзён, апранутыя ў зрэбніцу».