І сказаў яму: «Я — ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне».
ЛІКІ 33:53 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вы авалодаеце зямлёй, і будзеце жыць на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмеце ў валоданьне зямлю і пасялецеся на ёй, бо Я вам даю зямлю гэтую ў валоданьне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў яе вам ва ўласнасць; |
І сказаў яму: «Я — ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне».
Дрэва, якое ты бачыў, якое вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно на ўсёй зямлі,
і ўсе жыхары зямлі нічога ня значаць, а Ён дзейнічае паводле волі Сваёй сярод войска нябеснага і сярод жыхароў зямлі; і ніхто ня можа стрымаць руку Ягоную і сказаць Яму: “Што Ты робіш?”
Бо вы пяройдзеце праз Ярдан, каб прыйсьці і завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам, і возьмеце яе на ўласнасьць, і будзеце жыць на ёй.
Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, і завалодаеш ёю, і абжывешся на ёй, і скажаш: “Пастаўлю я над сабою валадара, як усе народы, якія вакол мяне”,
І я загадаў вам у гэты час, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую на ўласнасьць; а вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя перад абліччам братоў вашых, сыноў Ізраіля.
Калі Найвышэйшы даваў спадчыну народам, калі разьдзяляў сыноў чалавечых, Ён вызначыў межы народам паводле ліку сыноў Ізраіля.
Калі скажаш у сэрцы тваім: “Народы гэтыя большыя лікам за мяне, не змагу іх выгубіць”,
Будзь цьвёрды і мужны, бо ты гэтаму народу жэрабям разьдзеліш зямлю, якую Я запрысяг бацькам іхнім, што дам ім.
Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе на ўласнасьць і абжыліся на ёй.
ГОСПАД, Бог ваш, разгоніць іх перад абліччам вашым і прыбярэ іх перад абліччам вашым, і вы паселіцеся на зямлі іхняй, як ГОСПАД, Бог ваш, прамовіў вам.