ЛІКІ 31:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загневаўся Майсей на начальнікаў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўгневаўся Майсей на ваеначальнікаў, тысячнікаў і сотнікаў, якія прыйшлі з вайны, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, загневаўшыся на кіраўнікоў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны, Майсей |
І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».
І загневаўся чалавек Божы на яго, і сказаў: «Трэба было ўдарыць пяць або шэсьць разоў. Тады ты перамог бы Сірыю цалкам, а цяпер пераможаш Сірыю толькі тры разы!»
I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.
I сказаў Аарон: «Няхай не ўзгараецца гнеў пана майго; ты ведаеш народ гэты, што ён поўны ліха.
І Майсей, шукаючы, шукаў казла ахвяры за грэх, і вось, ён спалены. І разгневаўся ён на Элеазара і Ітамара, пазасталых сыноў Аарона, і сказаў ім:
І паставіць іх тысячнікамі, і пяцідзясятнікамі, і аратымі ральлі ягонай, і жняцамі ніваў ягоных, кавалямі зброі ягонай і калясьніцаў ягоных.