ЛІКІ 3:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад Кегата [паходзяць] сем’і Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля. Гэта сем’і Кегата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад Каата род Амрамаў і род Іцгараў, і род Хэўронаў і род Узіілаў: гэта роды Каатавыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кагат мае сем’і: Амрама і Ісаара, Геброна і Азіэля; гэта сем’і Кагатавы. |
З [сыноў] Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай.
І ён сказаў мне: «Гэты пакой, у якім пярэдні бок на шляху на поўдзень, — для сьвятароў, якія спаўняюць службу ў Доме [Божым].
заслоны панадворку, заслона пры выхадзе на панадворак, які пры Сялібе і ахвярніку, і вяроўкі, патрэбныя для ўсялякай службы.
Лік усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот. Яны маюць вартаваць Сялібу.
«Аддзялі спаміж сыноў Левія сыноў Кегата, паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,
Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.