ЛІКІ 26:54 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Больш шматлікім павялічыш спадчыну іхнюю; менш шматлікім паменшыш спадчыну іхнюю; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто большы лікам, тым дай долю большую, а хто меншы лікам, тым дай долю меншую: кожнаму трэба даць долю суразьмерна з колькасьцю тых, што ўвайшлі ў падлік; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць; |
І сказалі: «Калі мы знайшлі ласку ў вачах тваіх, дай гэтую зямлю слугам тваім на ўласнасьць, не пераводзь нас праз Ярдан».
Падзяліце зямлю жэрабям паміж сем'ямі вашымі, шматлікай павялічце спадчыну яе, малалікай зьменшыце спадчыну яе. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Паводле пакаленьняў бацькоў вашых атрымаеце спадчыну.
Адносна гарадоў, якія дасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля: ад шматлікага [пакаленьня] — большую [лічбу], ад малалікага — меншую. Кожнае [пакаленьне] паводле вялікасьці атрыманай спадчыны дасьць гарады свае лявітам».
І прамовілі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так дабраславіў мяне ГОСПАД?»
Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.