бо яны не сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою, і нанялі супраць іх Білеама, каб праклінаць іх; але Бог наш перамяніў праклён у дабраславенства.
ЛІКІ 24:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І разгневаўся Балак на Білеама, і пляснуў у далоні свае, і сказаў Балак Білеаму: «Праклінаць ворагаў маіх я паклікаў цябе. А вось, ты іх ўжо трэці раз, дабраслаўлючы, дабраслаўляеш! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўспалымніўся гнеў Валака на Валаама, і пляснуў ён рукамі сваімі, і сказаў Валак Валааму: я паклікаў цябе праклясьці ворагаў маіх, а ты дабраслаўляеш іх вось ужо трэці раз; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, разгневаны на Балаама, Балак, пляснуўшы рукамі, кажа: «На праклён ворагаў сваіх паклікаў я цябе, а іх ты ўжо трэці раз дабраславіў! |
бо яны не сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою, і нанялі супраць іх Білеама, каб праклінаць іх; але Бог наш перамяніў праклён у дабраславенства.
І ты, сыне чалавечы, прароч і ўдар далоняй у далонь, і няхай меч падвоіць, і няхай меч патроіць забітых. Гэта меч забіваньня вялікага, які паварочваецца навокал іх.
І Я таксама буду біць далоняй Маёй у далонь, і заспакою лютасьць Маю. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]».
Вось, Я ўдару ў далоні Мае з прычыны набыткаў, якія ты зьбіраеш, і з прычыны крыві, якая [праліваецца] пасярод цябе.
[сказаць]: “Вось, народ выйшаў з Эгіпту і пакрыў паверхню зямлі. Цяпер прыйдзі і пракляні мне яго, каб мог я перамагчы яго і выгнаць яго”».
Бо, ушаноўваючы, вельмі ўшаную цябе і ўсё, што скажаш мне, зраблю. Прыйдзі і пракляні мне народ гэты”».
І цяпер прыйдзі, прашу, і пракляні мне народ гэты, бо ён дужэйшы за мяне. Можа, я здолею перамагчы яго і выгнаць з зямлі, бо ведаю, што каго ты дабраславіш, будзе дабраслаўлёны, а каго ты праклянеш, будзе пракляты».
І сказаў Балак Білеаму: «Што ты робіш? Я цябе паклікаў праклінаць ворагаў маіх, а ты, вось, дабраслаўляючы, дабраслаўляеш іх!»
Дык цяпер уцякай у месца сваё! Хацеў я цябе, ушаноўваючы, ушанаваць, але вось, ГОСПАД пазбавіў цябе ўшанаваньня».
Ён прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца. Хто адважыцца пабудзіць яго? Хто дабраслаўляе цябе, сам будзе дабраслаўлёны; хто праклінае цябе, сам будзе пракляты!»
Але ГОСПАД, Бог твой, не хацеў слухаць Білеама, і ГОСПАД, Бог твой, замяніў праклён адносна цябе на дабраславенства, бо ГОСПАД, Бог твой, палюбіў цябе.