Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.
ЛІКІ 21:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў Майсей зьмея мядзянага, і ўзьняў яго як сьцяг, і сталася, што калі зьмей укусіў чалавека, а ён глянуў на зьмея мядзянага, дык заставаўся жыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў Майсей меднага зьмея і выставіў яго на сьцяг, і калі зьмяя кусала чалавека, ён, зірнуўшы на меднага зьмея, заставаўся жывы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык зрабіў Майсей меднага змея і змясціў яго замест знака; і калі хто, укушаны змеямі, глядзеў на меднага змея, ён аздараўляўся. |
Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.
Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўленыя, усе канцы зямлі, бо Я — Бог, і няма іншага.
І Я выльлю на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліму Дух ласкі і маленьня, і яны будуць глядзець на Таго, Якога яны прабілі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзіным [сыне], і будуць горка плакаць па Ім, як горка плачуць па першародным.
На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.
Гэта ж ёсьць воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень».
Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».
Бо як Закон быў бяссільны, таму што быў нядужы праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падабенстве цела грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у целе,
Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.
углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.
Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьнішчыць справы д’ябла.