I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
ЛІКІ 18:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе гэта вам залічана як дар ад збожжа з току або ад таго, што напаўняе тоўчню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўскладзена будзе на вас гэта паднашэньне, як хлеб з гумна і як узятае з чавільні; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб было вам залічана за каштаванне як тое, што з палёў, так і тое, што з давільняў. |
I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
І сказаў ён: «Калі ня выратуе цябе ГОСПАД, як я выратую цябе? З гумна або з тоўчні?»
«Прамоў да лявітаў і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, дзесяціну з дзесяціны маеце прынесьці ў дар ГОСПАДУ.
І вы таксама павінны складаць ахвяры ГОСПАДУ з усіх дзесяцінаў вашых, якія вы атрымліваеце ад сыноў Ізраіля; прынясіце іх ГОСПАДУ і [дайце] Аарону сьвятару як дар.
І скажы ім: “Калі вы зложыце [з дзесяцінаў] ў ахвяру тлустасьць [дароў], гэта будзе вам залічана як ахвяра з току і ахвяра з тоўчні.
Адорваючы, адаруеш яго і дасі яму з авечак тваіх, з току твайго і з тоўчні тваёй, якімі дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.