ЛІКІ 16:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяліся Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, і Датан і Абірам, сыны Эліява, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Карэй, сын Ісаараў, сын Каатаў, сын Лявіін, і Датан і Авірон, сын Эліяваў, і Аўнан, сын Фалетаў, сыны Рувімавыя, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось Корэ, сын Ісаара, сына Кагата, сына Леві, і Датан і Абірам, сыны Эліяба, таксама Гон, сын Пэлета, з сыноў Рубэна, |
I вось імёны сыноў Левія паводле радаводаў іхніх: Гершон, і Кегат, і Мэрары. А гадоў жыцьця Левія было сто трыццаць сем гадоў.
А сыны Кегата: Амрам, і Іцгар, і Хеўрон, і Узіэль. А гадоў жыцьця Кегата было сто трыццаць тры гады.
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»
«Бацька наш памёр у пустыні, але ня быў ён сярод грамады, якая сабралася разам з Карахам супраць ГОСПАДА, бо ён памёр у граху сваім, і не было сыноў у яго.
і што Ён зрабіў Датану і Абіраму, сынам Эліява, сына Рубэна, якіх праглынула зямля, адкрыўшы пашчу сваю, дамы іхнія і намёты іхнія, і ўсе жывыя істоты, якія мелі спасярод усяго Ізраіля ішлі за імі.
Гора ім, бо яны пайшлі шляхам Каіна, паддаліся падману нагароды Білеама, і ва ўпартасьці загінулі, як Карах.