І Сэдэкія, сын Кенааны, зрабіў сабе рогі жалезныя, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль ня зьнішчыш яе”».
ЗАХАРЫІ 1:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзьняў я вочы мае, і ўбачыў, і вось, чатыры рогі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзьвёў я вочы мае і ўгледзеў: вось чатыры рагі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў падняў я вочы свае і ўбачыў: і вось, чатыры рогі; |
І Сэдэкія, сын Кенааны, зрабіў сабе рогі жалезныя, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль ня зьнішчыш яе”».
У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і здабыў Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.
І зноў клікай, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноўку напоўняцца гарады Мае дабром, і зноў пацешыць ГОСПАД Сыён, і выбярэ ізноў Ерусалім”.
І я сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Што гэта?” І ён сказаў мне: “Гэта рогі, якія раскідалі Юду, Ізраіля і Ерусалім”.
І выйшаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: “Узьнімі, прашу, вочы Твае і паглядзі, што гэта выходзіць”,
І я ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, дзьве жанчыны ходзяць, і вецер [быў] у крылах іхніх, і гэтыя крылы — як крылы бусла; і яны паднялі эфу паміж зямлёй і небам.
І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, чатыры калясьніцы выяжджаюць паміж двух гор; і горы тыя — горы мядзяныя.
Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, ён узьняў вочы і ўбачыў, і вось, муж стаіць насупраць яго і меч аголены ў руцэ ягонай. І падыйшоў Егошуа да яго, і спытаўся: «Ці ты на нашым [баку], ці на баку ворагаў нашых?»