А калі вы адвернецеся і пакінеце пастановы Мае і прыказаньні Мае, якія Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць іншым багам, і будзеце пакланяцца ім,
ЕРАМІІ 9:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД: “За тое, што яны пакінулі Закон Мой, які Я даў перад абліччам іхнім, і ня слухалі голас Мой, і не хадзілі паводле [Закону], Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь: за тое, што яны пакінулі закон Мой, які Я ўстанавіў ім, і ня слухалі голасу Майго і не рабілі паводле яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад: «Бо яны пакінулі закон Мой, які Я даў ім, і не слухалі голасу Майго, і не жылі паводле яго; |
А калі вы адвернецеся і пакінеце пастановы Мае і прыказаньні Мае, якія Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць іншым багам, і будзеце пакланяцца ім,
Хто адступаецца ад закону, той хваліць бязбожніка, а хто захоўвае закон, той паўстае супраць [ліхадзея].
Народ гэты ліхі ня хоча слухаць словаў Маіх і ходзіць у зацьвярдзеласьці сэрца свайго. Яны пайшлі за багамі чужымі, каб служыць ім і пакланяцца ім. І станецца [з імі], як з гэтым поясам, які ні на што не надаецца.
І адкажуць: "За тое, што яны пакінулі запавет ГОСПАДА, Бога свайго, і пакланяліся іншым багам, і служылі ім".
І станецца, калі скажуць: “За што зрабіў нам усё гэта ГОСПАД, Бог наш?”, ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі багам чужым у зямлі сваёй, так будзеце служыць чужынцам у зямлі ня вашай”
але вы ня слухалі Мяне, і не прыхілілі вуха сваё, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі вашыя”.