Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 9:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І сказаў Гасподзь: за тое, што яны пакінулі закон Мой, які Я ўстанавіў ім, і ня слухалі голасу Майго і не рабілі паводле яго;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І сказаў ГОСПАД: “За тое, што яны пакінулі Закон Мой, які Я даў перад абліччам іхнім, і ня слухалі голас Мой, і не хадзілі паводле [Закону],

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 І сказаў Госпад: «Бо яны пакінулі закон Мой, які Я даў ім, і не слухалі голасу Майго, і не жылі паводле яго;

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 9:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

А калі вы адступіцеся і пакінеце пастановы Мае і запаведзі Мае, якія Я даў вам і пойдзеце і пачняце служыць багам іншым і пакланяцца ім,


І скажуць у адказ: за тое, што яны пакінулі запавет Госпада Бога свайго і пакланяліся іншым божышчам і служылі ім.


І цяпер, што скажам мы, Божа наш, пасьля гэтага? Бо мы адступіліся ад запаведзяў Тваіх,


Адступнікі ад закона хваляць бязбожных, а тыя, што трымаюцца закона, абураюцца імі.


І калі вы скажаце: за што Гасподзь Бог наш робіць нам усё гэта? дык адказвай: бо вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у зямлі сваёй, дык будзеце служыць чужым у зямлі ня вашай.


але яны ня слухаліся Мяне і не прыхілілі вуха, а зжарсьцьвілі карак свой, рабілі горш за бацькоў сваіх.


Гэты нягодны народ, які ня хоча слухаць слоў Маіх, жыве паводле ўпартасьці сэрца свайго і ходзіць па сьледзе іншых багоў, каб служыць ім і пакланяцца ім, будзе як гэты пояс, які ні на што не прыдатны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы