Вось, Я перамяню цябе ў малатарню новую, вострую, зубчастую, і будзеш ты малаціць і трушчыць горы, і ўзгоркі сатрэш у мякіну.
ЕРАМІІ 9:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па горах падыму плач і лямант, і па стэпавых пашах - галашэньне, бо яны выпалены, так што ніхто там не праходзіць, і ня чуваць, каб статкі бляялі: ад птушак нябесных да быдла - усе расьсеяліся, сышлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі. |
Вось, Я перамяню цябе ў малатарню новую, вострую, зубчастую, і будзеш ты малаціць і трушчыць горы, і ўзгоркі сатрэш у мякіну.
Бо руіны твае і спусташэньне тваё, і зямля зьнішчэньня твайго цяпер будзе цеснай для жыхароў, і адыйдуць далёка тыя, якія руйнавалі цябе.
Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.
Ператварылі яе ў пустку, галосіць да Мяне пустэча; спустошана ўся зямля, бо няма нікога, хто б узяў [гэта] да сэрца.
Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.
Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, хапаюць паветра, як цмокі; вочы іхнія мутнеюць, бо няма пашы.
Над ім рыкаюць ільвы, выяўляючы голас свой; яны перамянілі зямлю ягоную ў пустэчу, і гарады ягоныя спаленыя, няма каму жыць у іх.
І яны не казалі: “Дзе ГОСПАД, Які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, вёў нас праз пустыню, праз зямлю неабжытую і поўную ямаў, праз зямлю сухую і цёмную, праз зямлю, па якой ніхто ня ходзіць, і ніводзін чалавек там не жыве?”
Бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо з прычыны праклёну ў жалобе ўся зямля, высахлі пашы ў пустыні, і хада іхняя сталася ліхой, і сіла іхняя — у няправасьці.
Бо ідзе супраць яго народ з поўначы. Ён пераменіць зямлю іхнюю ў пустэчу, і ніхто ня будзе жыць у ёй, ад чалавека да жывёлы, [усе] ўцякуць і адыйдуць [адтуль].
Абстрыжы валасы твае і адкінь [іх], і падымі лямант на вышынях, бо адкінуў ГОСПАД і пакінуў пакаленьне гневу Ягонага.
З гэтае прычыны я плачу; вока маё, вока маё выцякае вадою, бо далёка ад мяне пацяшальнік, які ажывіў бы душу маю; сыны мае зьнішчаныя, бо ўзьвялічыўся вораг».
Выцяклі сьлязьмі вочы мае, унутранасьці мае скорчыліся, вантробы мае вываліліся на зямлю з прычыны загубы дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты зьнемагаюць на вуліцах гораду.
Калі Я прывяду дзікіх зьвяроў на зямлю гэтую і зраблю яе бясплоднай, і станецца яна пусткаю, каб ніхто акрамя дзікіх зьвяроў не праходзіў там,
Ня пройдзе па ёй нага чалавека, і нага быдла ня пройдзе праз яе, і ня будзе яна абжытая сорак гадоў.
І Я аддам зямлю гэтую на спусташэньне і разрабаваньне, і скончыцца пыхлівасьць магутнасьці ейнай, і горы Ізраіля будуць спустошаныя; і ніхто ня будзе хадзіць [там].
У-ва ўсіх месцах пражываньня вашага гарады будуць зруйнаваныя, узгоркі зьнішчаныя, ахвярнікі вашыя будуць апаганеныя і зруйнаваныя, ідалы вашыя паразьбіваныя і панішчаныя, а слупы вашыя паламаныя, і згінуць усе справы вашыя.
Дзеля гэтага лямантуе зямля і марнее ўсё, што жыве на ёй, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, і таксама рыбы марскія будуць сабраныя.
Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніка, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.
Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, гукаю, бо агонь зжэр пашы пустыні, і полымя спаліла ўсе дрэвы палявыя.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Госпад: “На ўсіх плошчах лямант, і на ўсіх вуліцах будуць казаць: “Аёй! Аёй!”, і будуць клікаць земляроба на жалобу і тых, якія ведаюць галашэньні, каб галасілі!
У той дзень складуць прыповесьць пра вас, і будуць галасіць галашэньнем, і скажуць: «Зьнішчэньнем мы зьнішчаны. Доля народу Майго зьмянілася. Навошта забраная яна ад мяне! Забраўшы, Ты падзяліў палі нашыя».
Дзеля гэтага гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерусалім станецца купай друзу, і гара Дому [Божага] — лясным узгоркам.