I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.
ЕРАМІІ 52:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьняў Егаяхін шаты свае вязьнічныя, і еў хлеб заўсёды перад абліччам ягоным у-ва ўсе дні жыцьця свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і памяняў цямнічную вопратку ягоную, і ён заўсёды ў яго абедаў ва ўсе дні жыцьця свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І памяняў Ёахін свае шаты вязнічныя, і еў заўсёды перад царом ува ўсе дні жыцця свайго. |
I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.
I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;
І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. А быў ён кульгавы на абедзьве нагі.
І сказаў яму Давід: «Ня бойся, бо я зьяўлю табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго, і я зьвярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».
А сынам Барзілая з Гілеаду зьявіш міласэрнасьць, і няхай яны ядуць за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.
І зьняў [Егаяхін] шаты вязьнічныя, і еў заўсёды хлеб перад абліччам [Эвіль-Мэрадаха] ў-ва ўсе дні жыцьця свайго.
І Ён адказаў, і сказаў да тых, якія стаялі перад абліччам Ягоным, кажучы: “Здыміце з яго адзеньне запэцканае”. А яму сказаў: “Глядзі, Я зьняў з цябе беззаконьне тваё, і апрануў цябе ў шаты ўрачыстыя”.