Прысягнуў ГОСПАД правіцай Сваёй і рамяном моцы Сваёй: «Ня дам больш збожжа твайго ворагам тваім, і ня будуць піць сыны чужынцаў маладога віна твайго, над якім ты працаваў.
ЕРАМІІ 5:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьесьць ён жніво тваё і хлеб твой, зьесьць сыноў тваіх і дочак тваіх, зьесьць авечак тваіх і быдла тваё, зьесьць вінаграднікі твае і дрэвы фігавыя твае, зьнішчыць мячом умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяваўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьядуць яны ўжатак твой і хлеб твой, зьядуць сыноў тваіх і дачок тваіх, зьядуць авечак тваіх і валоў тваіх, зьядуць вінаград твой і смоквы твае; разбураць мечам умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяешся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І з’есць ён жніво тваё і хлеб твой, паглыне сыноў тваіх і дачок тваіх, з’есць тваю дробную і буйную жывёлу, з’есць твае вінаграднікі і дрэвы фігавыя, знішчыць мечам умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяешся. |
Прысягнуў ГОСПАД правіцай Сваёй і рамяном моцы Сваёй: «Ня дам больш збожжа твайго ворагам тваім, і ня будуць піць сыны чужынцаў маладога віна твайго, над якім ты працаваў.
Бо тыя, якія зьбіраюць [збожжа], будуць есьці яго і будуць хваліць ГОСПАДА, і тыя, якія зьбіраюць [вінаград], будуць піць яго на панадворку сьвятыні Маёй».
Ня будуць будаваць, каб хто іншы [ў іх] жыў, і ня будуць садзіць, каб хто іншы еў. Бо як дні дрэва [будуць] дні народу Майго, і выбранцы Мае будуць карыстацца зробленым рукамі іхнімі.
Бо вось, Я паклічу плямёны валадарстваў поўначы, кажа ГОСПАД, і яны прыйдуць, і паставяць кожны пасад свой каля ўваходу ў брамы Ерусаліму і супраць усіх муроў ягоных навокал, і супраць усіх гарадоў Юды.
Зірнуў, і вось, зямля ўрадлівая [сталася] пустыняй, і ўсе гарады зьнішчаныя перад абліччам ГОСПАДА, перад абліччам полымя гневу Ягонага”.
Выйшаў леў з гушчара свайго і нішчыцель народаў вырушыў. Пакінуў ён сваё месца паселішча, каб зрабіць зямлю тваю пусткаю; гарады твае будуць разбураны і без жыхароў.
Ізраіль — заблукалая авечка, ільвы пагналі яго. Першы еў яго валадар Асірыйскі, а апошні, Навухаданосар, валадар Бабілонскі, паламаў яму косткі.
Усе, якія знаходзілі іх, зьядалі іх, і прыгнятальнікі іхнія казалі: “Не вінававтыя мы, бо яны саграшылі супраць ГОСПАДА, Пашы праведнасьці і надзеі бацькоў іхніх, ГОСПАДА”.
Зьбіраючы, зьбяру іх, кажа ГОСПАД, ня будзе ані гронак на вінаградзе, ані фігаў на дрэве фігавым, і лістота зьвяне.
Ад Дана чуваць хрыпеньне коней іхніх, ад голасу іржаньня жарабцоў іхніх дрыжыць уся зямля. І прыйдуць яны, і зжаруць усю зямлю і поўню яе, горад і жыхароў ягоных у ім.
Яны кажуць да маці сваіх: «Дзе збожжа і віно?», калі яны зьнемагаюць, як параненыя, на вуліцах гораду, калі душа іхняя выліваецца на ўлоньнях маці іхніх.
Праглынуў Госпад, не пашкадаваў усе пашы Якуба; зруйнаваў у абурэньні Сваім гарады ўмацаваныя дачкі Юды, кінуў на зямлю, апаганіў валадарства і князёў ягоных.
дзеля гэтага, горы Ізраіля, слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД гарам і ўзгоркам, ярам і лагчынам, руінам спустошаным і гарадам бязьлюдным, якія сталіся здабычай і насьмешкай рэшты народаў, якія навокал.
І спустошу вінаграднікі яе і фігавыя дрэвы яе, пра якія яна казала: «Гэта плата мая, якую далі мне палюбоўнікі мае». А Я зраблю іх лесам, і пажаруць іх зьвяры палявыя.
І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.
Перад абліччам ягоным агонь жарэ, а за ім полымя спальвае; як сад Эдэм зямля перад ім, а за ім — спустошаная пустыня, і ніхто не ўцячэ ад яго.
тады Я гэтак зраблю вам, і наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Дарэмна будзеце сеяць насеньне вашае, бо зьядуць яго ворагі вашыя.
«Я зьнішчыў народы; зруйнаваў вежы іхнія; зрабіў пустымі вуліцы іхнія, ніхто ня ходзіць [па іх]; спустошыў гарады іхнія, што [там] няма чалавека, няма жыхара [ў іх].
Калі скажа Эдом: «Мы зруйнаваныя, але мы вернемся і адбудуем руіны», гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Яны адбудуюць, але Я зруйную, і назавуць іх межамі нягоднасьці і народам, на які загневаўся ГОСПАД на вякі».
Плады зямлі тваёй і ўвесь набытак твой зьесьць народ, якога ня ведаеш, і будзеш ты толькі крыўджаны і прыгнятаны ўсе дні.