А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
ЕРАМІІ 43:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Вазьмі ў рукі твае камяні вялікія і схавай іх у гліне цагельнай пры ўваходзе ў дом фараона ў Тахпанхэсе на вачах мужоў Юдэйскіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі ў рукі свае вялікія камяні і схавай іх у пакамячанай гліне пры ўваходзе ў дом фараона ў Тафнісе, на вачах у Юдэяў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вазьмі ў рукі свае вялікія камяні і ў прысутнасці людзей з Юды схавай іх ў гліне цагельнай пры ўваходзе, які ёсць ля брамы Фараона ў Тапнэсе. |
А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.
І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я пашлю і прывяду Навухаданосара, валадара Бабілонскага, слугу Майго. І ён паставіць пасад свой на камянях гэтых, якія Я схаваў, і ён расьцягне намёт свой над імі.
Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам фараона Хофру, валадара Эгіпецкага, у рукі ворагаў ягоных і рукі тых, якія шукаюць душы ягонай, як Я аддаў Сэдэкію, валадара Юды, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, ворага ягонага, які шукаў душу ягоную”».
А ты, сын чалавечы, вазьмі таблічку гліняную, пакладзі яе перад абліччам тваім і накрэсьлі на ёй горад Ерусалім.
І Я прамаўляў да прарокаў, і Я памнажаў відзежы, і праз прарокаў даваў прыповесьці.
Вады [на час] аблогі начэрпай сабе; умацуй замкі твае; ідзі ў балота, таўчы гліну, рабі печы цагельныя.
і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”».
І ўзяў адзін дужы анёл камень вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, кажучы: «Гэтак з сілаю кінуты будзе Бабілон, горад вялікі, і ўжо больш ня знойдуць яго.