Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 44:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам фараона Хофру, валадара Эгіпецкага, у рукі ворагаў ягоных і рукі тых, якія шукаюць душы ягонай, як Я аддаў Сэдэкію, валадара Юды, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, ворага ягонага, які шукаў душу ягоную”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 Так кажа Гасподзь: вось, Я аддам фараона Вафрыя, цара Егіпецкага, у рукі ворагам ягоным і ў рукі шукальнікам душы ягонай, як аддаў Сэдэкію, цара Юдэйскага, у рукі Навухаданосару, цару Вавілонскаму, ворагу ягонаму і шукальніку душы ягонай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Гэта кажа Госпад: “Вось, Я аддам фараона Хофру, цара Егіпецкага, у рукі яго ворагаў ды ў рукі тых, што цікуюць на яго душу, падобна як аддаў Сэдэцыю, цара Юдэйскага, у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, яго ворага, які цікаваў на яго душу”».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 44:30
11 Крыжаваныя спасылкі  

«Сыне чалавечы, Я зламаў рамяно фараона, валадара Эгіпту, і вось, яно ня будзе перавязанае, каб даць лекі, каб зрабіць павязку, каб перавязаць яго, каб ня меў ён сіл трымаць меч.


А Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных Я аддам у рукі ворагаў іхніх, у рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, у рукі войска валадара Бабілонскага, якое [цяпер] адыйшло ад вас.


Да якога дрэва Эдэму ты падобны ў славе і велічы? І ты кінуты разам з дрэвамі Эдэму ў краіну падземную; сярод неабрэзаных ляжыш, сярод забітых мячом”. Гэта фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Гос­пад ГОСПАД».


І будуць служыць усе народы яму, і сыну ягонаму, і сыну сына ягонага, пакуль ня прыйдзе час таксама для зямлі ягонай, і зьняволяць яе народы шматлікія і валадары вялікія.


І гэта будзе для вас знакам, кажа ГОСПАД, што Я наведаю вас у месцы гэтым, каб вы даведаліся, што спаўняючыся, споўняцца словы Мае пра вас на зло.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы