I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго».
ЕРАМІІ 4:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі будзеш прысягаць: “Як жывы ГОСПАД!” у праўдзе, судзе і праведнасьці, народы будуць дабраслаўляцца і будуць хваліцца ў Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзеш бажыцца: жывы Гасподзь! у ісьціне, судзе і праўдзе; і народы будуць Ім дабраслаўляцца і Ім хваліцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца. |
I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго».
І сказаў Салямон: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, міласэрнасьць вялікую, калі ён хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і праведнасьці, і ў правасьці сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую міласэрнасьць гэтую, і даў яму сына, які сядзіць на пасадзе ягоным, як гэта [ёсьць] сёньня.
І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.
І моц Валадара, Які любіць суд. Ты ўстанавіў справядлівасьць, Ты суд і праведнасьць учыніў у Якубе.
Я прысягнуў на Самога Сябе, з вуснаў Маіх выйшла праведнасьць, слова, якое не вяртаецца, бо перада Мною схіліцца кожнае калена і [Мною] будзе прысягаць кожны язык.
якім хто будзе дабраслаўляць на зямлі, будзе дабраслаўлёны Богам верным, а хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам верным, бо ўціскі даўнейшыя забудуцца і будуць закрытыя перад вачыма Маімі».
А ГОСПАД — Бог праўдзівы. Ён — Бог жывы і Валадар вечны. Ад гневу Ягонага дрыжыць зямля, і народы ня могуць устаяць перад гневам Ягоным.
І станецца, калі яны будуць вырваныя, Я вярнуся і зьлітуюся над імі, і вярну іх, кожнага чалавека ў спадчыну ягоную і ў зямлю ягоную.
І станецца, калі яны, навучыўшыся, навучацца шляхам народу Майго, каб прысягаць у імя Маё: “Як жывы ГОСПАД!”, як яны навучылі народ Мой прысягаць Баалам, тады яны будуць будавацца сярод народу Майго.
«ГОСПАДЗЕ, сіла мая і цьвярдыня мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі! Да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Толькі хлусню і марнасьць атрымалі ў спадчыну бацькі нашыя, і няма ад іх карысьці”.
У той час Ерусалім назавуць Пасадам ГОСПАДА. І зьбяруцца ў ім, у Ерусаліме, усе народы ў імя ГОСПАДА, і ня будуць ужо хадзіць паводле закамянеласьці сэрца ліхога свайго.
І станецца [Ерусалім] у Мяне імем радасьці і хвалы, і славы для ўсіх народаў зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабарадзействы, што Я зрабіў яму. І будуць яны баяцца, і будуць трымцець дзеля ўсяго дабра і дзеля ўсяго супакою, якія Я зрабіў для яго.
Бо калі вы, выпраўляючы, выправіце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і калі, чынячы [суд], будзе чыніць суд адзін адносна другога,
але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД.
І Я заручуся з табою на вякі, і заручуся з табою ў праведнасьці, у судзе, у міласэрнасьці і ў літасьці.
І нават цяпер, кажа ГОСПАД, навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім у посьце, з плачам і галашэньнем.
і прывяду іх, і яны будуць жыць у Ерусаліме, і будуць Мне народам, а Я буду ім Богам у праўдзе і праведнасьці.
Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, і на кожным месцы будуць прыносіць кадзіла для імя Майго, і дар чысты, бо вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
А Пісаньне, прадбачачы, што з веры Бог апраўдвае паганаў, раней дабравесьціла Абрагаму: «У табе будуць дабраслаўлёныя ўсе народы».
У горы тваім спаткаюць цябе ў апошнія дні ўсе гэтыя словы, і ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны,
бо абрэзаныя — гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне;
Заставайся на ноч, а раніцаю, калі ён адкупіць цябе, добра, няхай адкупіць. А калі ён не захоча адкупіць цябе, я адкуплю цябе, як жывы ГОСПАД. Сьпі тут да раніцы».
Але Давід запрысягся яшчэ і сказаў: «Ведаючы, ведае бацька твой, што я знайшоў ласку ў вачах тваіх, і ён сказаў: “Няхай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў”. Але як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, толькі адзін крок [аддзяляе] мяне ад сьмерці».