І прыйшоў я ў дом Шэмаі, сына Дэлаі, сына Мэгэтавэля, і ён замкнуўся, і сказаў: «Сустрэнемся ў Доме Божым, унутры сьвятыні, і замкнем дзьверы сьвятыні, бо прыйдуць, каб забіць цябе. Уначы прыйдуць, каб забіць цябе».
ЕРАМІІ 36:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў Ярэмія Баруху, кажучы: «Мне забаронена і я не магу ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў Ерамія Варуху і сказаў: «я ўвязьнены і не магу ісьці ў дом Гасподні; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў Ярэмія Баруху, кажучы: «Мне забаронена, і не магу ўваходзіць у дом Госпада. |
І прыйшоў я ў дом Шэмаі, сына Дэлаі, сына Мэгэтавэля, і ён замкнуўся, і сказаў: «Сустрэнемся ў Доме Божым, унутры сьвятыні, і замкнем дзьверы сьвятыні, бо прыйдуць, каб забіць цябе. Уначы прыйдуць, каб забіць цябе».
І загадаў Пашхур біць прарока Ярэмію і закуць яго ў калоду, якая [была] ў верхняй браме Бэн’яміна, у Доме ГОСПАДА.
І даў я дамову куплі Баруху, сыну Нэрыя, сына Махсэя, на вачах Ханамээля, [сына] дзядзькі майго, і на вачах сьведкаў, напісаных у дамове куплі, і на вачах усіх [людзей] Юды, якія былі на панадворку вартоўні.
Тады войска валадара Бабілонскага трымала ў аблозе Ерусалім, а Ярэмія прарок быў увязьнены на панадворку вартоўні ў доме валадара Юды.
І было слова ГОСПАДА да Ярэміі другі раз, калі ён быў яшчэ ўвязьнены на панадворку вартоўні, кажучы:
І разгневаліся князі на Ярэмію, і білі яго, і ўкінулі ў вязьніцу ў доме Ёнатана пісара, бо з яго зрабілі вязьніцу.
І сядзеў Ярэмія на панадворку вартоўні аж да дня, калі быў здабыты Ерусалім. І сталася, што быў здабыты Ерусалім.
І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце.
І цяпер вось, я вызваляю цябе сёньня з путаў, якія на руках тваіх. Калі добра ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, ідзі, і я скірую вочы мае на цябе. А калі дрэнна ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, заставайся. Глядзі, уся зямля перад абліччам тваім, куды добра і слушна ў вачах тваіх ісьці, туды ідзі».
Яны — служыцелі Хрыста? Здурэўшы кажу: я больш! Шмат больш у працы, бязьмерна ў ранах, шмат больш у вязьніцах, часта пры сьмерці.
дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.
у якім пераношу злыбеды аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць.