І пабудаваў над усім Домам прыбудову ў пяць локцяў вышыні, і яна была прымацаваная да Дому бярвеньнямі кедровымі.
ЕРАМІІ 35:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ідзі ў дом Рэхавічаў, і паразмаўляй з імі, і прывядзі іх у Дом ГОСПАДА ў адзін з пакояў, і дай ім піць віно». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ідзі ў дом Рэхавітаў і пагавары зь імі, і прывядзі іх у дом Гасподні, у адзін пакой, і дай ім піць віна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ідзі да сям’і рэхабітаў, і размаўляй з імі, і прывядзі іх у дом Госпада ў адну з залаў ды дай ім піць віно». |
І пабудаваў над усім Домам прыбудову ў пяць локцяў вышыні, і яна была прымацаваная да Дому бярвеньнямі кедровымі.
Дзьверы ў сярэднія бакавыя пакоі былі з правага боку Дому, праз якія сходы ўзыходзілі да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэцяга [паверху].
Сем’і кніжнікаў, якія жылі ў Ябэцы: Тырацічы, Шымацічы, Сухацічы. Гэта Кіняне, якія паходзяць ад Хамата, бацькі дому Рэхава.
бо занятак іхні — быць пры сынах Аарона для служэньня ў Доме ГОСПАДА, на панадворках і ў пакоях, і дзеля ачышчэньня ўсяго сьвятога, і для выкананьня служэньня ў Доме Божым,
і ўзор усяго, што было ў духу ягоным для панадворку Дому ГОСПАДА і для ўсіх пакояў навокал, для скарбніцаў Дому Божага і скарбніцаў рэчаў пасьвячоных,
бо за вернасьць былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага.
А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.
Чувайце і пільнуйце [гэта], аж пакуль адважыце [яго] перад князямі сьвятароў і лявітаў і перад князямі [дамоў] бацькоў Ізраіля ў Ерусаліме, у пакоях Дому ГОСПАДА».
зрабіў для яго вялікі пакой, дзе раней складалі ахвяры хлебныя, кадзіла, начыньні і дзесяціны збожжа, віна і алею, прызначаныя для лявітаў, сьпевакоў і прыдзьвернікаў, і дары для сьвятароў.
І я ўзяў Яазанію, сына Ярэміі, сына Хабацыніі, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных, і ўвесь дом Рэхавічаў,
і ўвёў іх у Дом ГОСПАДА, у пакой сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, які блізка пакою князёў, над пакоем Маасэі, сына Шальлюма, які пільнаваў парог.
І мы паслухаліся голасу Ёнадава, сына Рэхава, бацькі нашага, у-ва ўсім, што ён загадаў нам, каб мы ня пілі віна ўсе дні нашыя, мы, жонкі нашыя, сыны нашыя і дочкі нашыя,
І закратаваныя вокны [былі] наўкола з усіх бакоў у вартоўнях і ў філярах іхніх у сярэдзіну, і таксама былі вокны наўкола прысенку ў сярэдзіну, а на філярах — пальмы.