І сталася ў дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблёг яго, і пабудаваў вакол яго валы.
ЕРАМІІ 32:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады войска валадара Бабілонскага трымала ў аблозе Ерусалім, а Ярэмія прарок быў увязьнены на панадворку вартоўні ў доме валадара Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады войска цара Вавілонскага аблягала Ерусалім, і Ерамія прарок быў увязьнены ў двары варты, які быў пры доме цара Юдэйскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады войска цара Бабілона трымала ў аблозе Ерузалім, а прарок Ярэмія быў увязнены на вартавым падворку, які быў у палацы цара Юдэйскага. |
І сталася ў дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблёг яго, і пабудаваў вакол яго валы.
Палал, сын Узая, [адбудоўваў] насупраць рогу і вежы, якая выстае з верхняга дому валадарскага і якая ў панадворку варты. За ім [адбудоўваў] Пэдая, сын Пароша.
Увязьніў яго там Сэдэкія, валадар Юды, кажучы: «Навошта ты прарочыш, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я аддам горад гэты ў рукі валадара Бабілонскага, і ён здабудзе яго.
І прыйшоў да мяне Ханамээль, сын дзядзькі майго, паводле слова ГОСПАДА на панадворак вартоўні, і сказаў мне: “Купі, прашу, поле маё, якое ў Анатоце ў зямлі Бэн’яміна, бо ты маеш права спадчыны і выкупу. Купі [яго] сабе!” І я зразумеў, што гэта [было] слова ГОСПАДА.
І было слова ГОСПАДА да Ярэміі другі раз, калі ён быў яшчэ ўвязьнены на панадворку вартоўні, кажучы:
Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі, калі Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і ўсё войска ягонае, і ўсе валадарствы зямлі, падуладныя руцэ ягонай, і ўсе народы ваявалі супраць Ерусаліму і ўсіх гарадоў ягоных, кажучы:
І загадаў Ярэмія Баруху, кажучы: «Мне забаронена і я не магу ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА.
І разгневаліся князі на Ярэмію, і білі яго, і ўкінулі ў вязьніцу ў доме Ёнатана пісара, бо з яго зрабілі вязьніцу.
І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.
«Памаліся, прашу, за нас да ГОСПАДА, Бога нашага!» А Ярэмія [тады] хадзіў і выходзіў сярод народу і ня быў яшчэ ўкінуты ў вязьніцу.
І пацягнулі Ярэмію на вяроўках, і выцягнулі з ямы. І сядзеў Ярэмія на панадворку вартоўні.
І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце.
Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.