бо ён шукаў Бога бацькі свайго, і хадзіў паводле прыказаньняў Ягоных, а не паводле ўчынкаў Ізраіля.
ЕРАМІІ 3:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я падумаў: “Калі яна ўсё гэта зробіць, тады вернецца да Мяне”. Але яна не вярнулася. І гледзячы, угледзела гэта здрадлівая сястра ейная Юда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасьля таго, як яна ўсё гэта рабіла, Я казаў: вярніся да Мяне; але яна не вярнулася; і бачыла гэта вераломная сястра яе Юдэя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Я: “Калі ўсё гэта зрабіла Ізраэль адступніца, то вернецца да Мяне”. Але яна не вярнулася. І ўгледзела гэта здрадлівая сястра яе, Юда; |
бо ён шукаў Бога бацькі свайго, і хадзіў паводле прыказаньняў Ягоных, а не паводле ўчынкаў Ізраіля.
Праведны Ты, ГОСПАДЗЕ, калі б я судзіўся з Табою. Аднак пра суд буду гаварыць з Табою. Чаму шлях бязбожных мае посьпех і жывуць у супакоі ўсе крывадушнікі здрадлівыя?
«Ці не заўважыў ты, што народ гэты кажа: “ГОСПАД адкінуў абедзьве сям’і, якія выбраў!” І яны пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ перад абліччам іхнім.
Твая сястра старэйшая — Самарыя, яна і дочкі ейныя жывуць налева ад цябе, а твая малодшая сястра, якая разам з дочкамі сваімі жыла направа ад цябе, — Садом.
Толькі кароткі час не хадзіла ты шляхамі іхнімі і не чыніла брыдотаў іхніх, а пасьля рабіла горш за іх на ўсіх шляхах тваіх.
А народ Мой упарта адварочваецца ад Мяне, і хоць яго клічуць да ўзгорняга, ён не ўзвышаецца ў адзінстве.
Вінаватая Самарыя, бо збунтавалася супраць Бога свайго. Яны ўпадуць ад мяча, немаўляты іхнія будуць пабітыя [аб скалу], і цяжарныя іхнія будуць пасечаныя.
І цягнуліся два і тры гарады ў адзін горад, каб піць ваду, і не маглі напіцца; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.
Здрадзіў Юда, і ўчынена агіда ў Ізраілі і ў Ерусаліме, бо Юда зьняважыў сьвятыню ГОСПАДА, якую Ён любіць, і ўзяў за жонку дачку бога чужога.