Што мусіў Я яшчэ зрабіць для вінаградніку Майго, а не зрабіў? Чаму, калі чакаў, што ўродзіць вінаград, ён урадзіў дзікія ягады?
ЕРАМІІ 24:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У адным кашы фігі вельмі добрыя, фігі раньнія, а ў другім кашы фігі вельмі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адзін кош быў са смоквамі вельмі добрымі, якімі бываюць смоквы раньнія, а другі кош - са смоквамі вельмі благімі, якіх зь нягоднасьці іхняй нельга есьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адзін кош змяшчаў вельмі добрыя фігі, якімі звычайна бываюць раннія фігі, другі ж кош змяшчаў фігі благія, такія нядобрыя, што немагчыма было іх есці. |
Што мусіў Я яшчэ зрабіць для вінаградніку Майго, а не зрабіў? Чаму, калі чакаў, што ўродзіць вінаград, ён урадзіў дзікія ягады?
Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я пашлю на іх меч, голад і заразу, і зраблю з імі так, як з сапсутымі фігамі, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя.
Я знайшоў Ізраіля як вінаград у пустыні, як першую фігу на дрэве фігавым на пачатку [ўраджаю] яго Я ўбачыў бацькоў вашых. Але яны прыйшлі да Баал-Пэора і прысьвяцілі сябе сораму, і былі агіднымі ў тым, што яны любілі.
Гора мне! Я стаўся як недазьбіраная [садавіна] летняя, як рэшта ад збору вінаграду, няма гронкі на ежу, [няма] сьпелай фігі, якой жадае душа мая.
Усе замкі твае — як дрэвы фігавыя са сьпелымі пладамі. Калі трасуць іх, яны валяцца ў вусны таго, хто есьць [іх].
І пяршыны, якія яны прыносяць ГОСПАДУ з усёй зямлі іхняй, будуць твае. Кожны чысты ў доме тваім, будзе есьці іх.
Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.