Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 24:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 адзін кош быў са смоквамі вельмі добрымі, якімі бываюць смоквы раньнія, а другі кош - са смоквамі вельмі благімі, якіх зь нягоднасьці іхняй нельга есьці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 У адным кашы фігі вельмі добрыя, фігі раньнія, а ў другім кашы фігі вельмі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Адзін кош змяшчаў вельмі добрыя фігі, якімі звычайна бываюць раннія фігі, другі ж кош змяшчаў фігі благія, такія нядобрыя, што немагчыма было іх есці.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 24:2
11 Крыжаваныя спасылкі  

Вінаграднік Госпада Саваофа ёсьць дом Ізраілеў, і мужчыны Юды - любыя саджанцы Яго. І чакаў Ён правасудзьдзя, але вось - праліцьцё крыві; чакаў праўды, і вось - лямант.


Што яшчэ трэба было б зрабіць вінаградніку Майму, чаго Я не зрабіў яму? Чаму, калі Я спадзяваўся, што ён уродзіць добрыя гронкі, ён урадзіў дзікія ягады?


Гора мне! бо са мною цяпер - як пасьля збору летніх пладоў, як пасьля збору вінаграду: ніводнай ягадзіны на ежу, ні сьпелага плоду, якога жадае душа мая.


Вы - соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што ня прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям.


Як вінаград у пустыні, Я знайшоў Ізраіля; як першую ягадзіну на смакоўніцы, у першы час яе, убачыў я бацькоў вашых, - але яны пайшлі да Ваалфэгора і аддаліся ганебшчыне, і самі зрабіліся мярзотнымі, як тыя, якіх палюбілі.


так кажа пра іх Гасподзь Саваоф: вось, Я пашлю на іх меч, голад і паморак з пошасьцю, і зраблю іх такімі, як гнілыя смоквы, якіх нельга есьці за нягоднасьць іх;


Усе ўмацаваньні твае падобныя на смакоўніцу са сьпелымі пладамі: калі страсянуць іх, дык яны ўпадуць проста ў рот таму, хто хоча есьці.


усе першыя ўтворы зямлі іхняй, першыя яны прынясуць Госпаду, хай будуць твае; кожны чысты ў доме тваім можа есьці гэта.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы