І на наступны год паслаў валадар Навухаданосар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.
ЕРАМІІ 22:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддам цябе ў рукі шукальнікаў душы тваёй і ў рукі тым, каго ты баішся, у рукі Навухаданосара, цара Вавілонскага, і ў рукі Халдэям, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і аддам цябе ў рукі тых, што цікуюць на тваю душу, ды ў рукі тых, якіх ты баішся, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, і ў рукі халдэяў. |
І на наступны год паслаў валадар Навухаданосар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.
А пасьля гэтага, кажа ГОСПАД, Я выдам Сэдэкію, валадара Юды, слугаў ягоных і народ, і тых, хто застанецца ў горадзе гэтым пасьля заразы, мяча і голаду, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі ворагаў іхніх, і ў рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, і ён заб’е іх вострывам мяча, і не памілуе іх, і ня будзе шкадаваць іх, і ня будзе мець літасьці”.
Ці ж чалавек той, Ехонія, — [гэта] пасудзіна пагарджаная і пабітая? Ці ж ён — рэч, у якой ня маюць упадабаньня? Чаму адкінуты ён і насеньне ягонае, і выкінутыя ў зямлю, якой яны ня ведаюць?
І цяпер Я аддаў усе землі гэтыя ў рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, слугі Майго. Я аддаю яму таксама зьвяроў палявых, каб служылі яму.
І прысягнуў валадар Сэдэкія патаемна Ярэміі, кажучы: «Як жывы ГОСПАД, Які зрабіў нам душу нашую, не заб’ю цябе, і ня выдам у рукі людзей, якія шукаюць душу тваю».