Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 22:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 і аддам цябе ў рукі шукальнікаў душы тваёй і ў рукі тым, каго ты баішся, у рукі Навухаданосара, цара Вавілонскага, і ў рукі Халдэям,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 і аддам цябе ў рукі тых, што цікуюць на тваю душу, ды ў рукі тых, якіх ты баішся, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, і ў рукі халдэяў.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 22:25
8 Крыжаваныя спасылкі  

Праз год паслаў цар Навухаданосар і загадаў узяць яго ў Вавілон разам з каштоўным посудам дома Гасподняга, і паставіў царом над Юдэяю і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.


Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца.


А пасьля таго, кажа Гасподзь, Сэдэкію, цара Юдэйскага, слуг ягоных і народ і тых, хто застаўся ў горадзе гэтым ад пошасьці і паморку, меча і голаду, перадам у рукі Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ў рукі ворагам іхнім і ў рукі шукальнікам душы іхняй; і ён паб'е іх вастрыём меча і ня зьлітуецца зь іх, і не пашкадуе і не памілуе.


«Няўжо гэты чалавек, Еханія, ёсьць стварэньне пагарджанае, адкінутае? альбо ён - посуд непатрэбны? за што яны выкінуты - ён і племя ягонае - і кінуты ў краіну, якое ня ведалі?»


І сёньня я аддаю ўсе землі гэтыя ў руку Навухаданосару, цару Вавілонскамму, рабу Майму, і нават зьвяроў польных аддаю яму на слугаваньне.


І прысягаўся цар Сэдэкія Ерамію таемна, кажучы: «жывы Гасподзь, Які стварыў нам душу гэтую, не аддам цябе сьмерці і не аддам у рукі гэтых людзей, якія шукаюць душы тваёй».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы