ЕРАМІІ 27:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)6 І цяпер Я аддаў усе землі гэтыя ў рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, слугі Майго. Я аддаю яму таксама зьвяроў палявых, каб служылі яму. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)6 І сёньня я аддаю ўсе землі гэтыя ў руку Навухаданосару, цару Вавілонскамму, рабу Майму, і нават зьвяроў польных аддаю яму на слугаваньне. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)6 І вось цяпер даў Я ўсе гэтыя землі ў рукі Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача, аддаю яму нават палявых звяроў, каб яму служылі. Глядзіце раздзел |
А пасьля гэтага, кажа ГОСПАД, Я выдам Сэдэкію, валадара Юды, слугаў ягоных і народ, і тых, хто застанецца ў горадзе гэтым пасьля заразы, мяча і голаду, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі ворагаў іхніх, і ў рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, і ён заб’е іх вострывам мяча, і не памілуе іх, і ня будзе шкадаваць іх, і ня будзе мець літасьці”.